Lafzullah

Belarusça Meal — Aliaksiej İsmail Kryŭcoŭ — Şems 91:1 – Nas 114:6

Author / source: Aliaksiej İsmail Kryŭcoŭ — QuranEnc.com (sürüm ?, indirme 2026-08-30)

Contents
  1. Şems 91:1
  2. Şems 91:2
  3. Şems 91:3
  4. Şems 91:4
  5. Şems 91:5
  6. Şems 91:6
  7. Şems 91:7
  8. Şems 91:8
  9. Şems 91:9
  10. Şems 91:10
  11. Şems 91:11
  12. Şems 91:12
  13. Şems 91:13
  14. Şems 91:14
  15. Şems 91:15
  16. Leyl 92:1
  17. Leyl 92:2
  18. Leyl 92:3
  19. Leyl 92:4
  20. Leyl 92:5
  21. Leyl 92:6
  22. Leyl 92:7
  23. Leyl 92:8
  24. Leyl 92:9
  25. Leyl 92:10
  26. Leyl 92:11
  27. Leyl 92:12
  28. Leyl 92:13
  29. Leyl 92:14
  30. Leyl 92:15
  31. Leyl 92:16
  32. Leyl 92:17
  33. Leyl 92:18
  34. Leyl 92:19
  35. Leyl 92:20
  36. Leyl 92:21
  37. Duhâ 93:1
  38. Duhâ 93:2
  39. Duhâ 93:3
  40. Duhâ 93:4
  41. Duhâ 93:5
  42. Duhâ 93:6
  43. Duhâ 93:7
  44. Duhâ 93:8
  45. Duhâ 93:9
  46. Duhâ 93:10
  47. Duhâ 93:11
  48. İnşirah 94:1
  49. İnşirah 94:2
  50. İnşirah 94:3
  51. İnşirah 94:4
  52. İnşirah 94:5
  53. İnşirah 94:6
  54. İnşirah 94:7
  55. İnşirah 94:8
  56. Tin 95:1
  57. Tin 95:2
  58. Tin 95:3
  59. Tin 95:4
  60. Tin 95:5
  61. Tin 95:6
  62. Tin 95:7
  63. Tin 95:8
  64. Alak 96:1
  65. Alak 96:2
  66. Alak 96:3
  67. Alak 96:4
  68. Alak 96:5
  69. Alak 96:6
  70. Alak 96:7
  71. Alak 96:8
  72. Alak 96:9
  73. Alak 96:10
  74. Alak 96:11
  75. Alak 96:12
  76. Alak 96:13
  77. Alak 96:14
  78. Alak 96:15
  79. Alak 96:16
  80. Alak 96:17
  81. Alak 96:18
  82. Alak 96:19
  83. Kadr 97:1
  84. Kadr 97:2
  85. Kadr 97:3
  86. Kadr 97:4
  87. Kadr 97:5
  88. Beyyine 98:1
  89. Beyyine 98:2
  90. Beyyine 98:3
  91. Beyyine 98:4
  92. Beyyine 98:5
  93. Beyyine 98:6
  94. Beyyine 98:7
  95. Beyyine 98:8
  96. Zilzal 99:1
  97. Zilzal 99:2
  98. Zilzal 99:3
  99. Zilzal 99:4
  100. Zilzal 99:5
  101. Zilzal 99:6
  102. Zilzal 99:7
  103. Zilzal 99:8
  104. Adiyat 100:1
  105. Adiyat 100:2
  106. Adiyat 100:3
  107. Adiyat 100:4
  108. Adiyat 100:5
  109. Adiyat 100:6
  110. Adiyat 100:7
  111. Adiyat 100:8
  112. Adiyat 100:9
  113. Adiyat 100:10
  114. Adiyat 100:11
  115. Karia 101:1
  116. Karia 101:2
  117. Karia 101:3
  118. Karia 101:4
  119. Karia 101:5
  120. Karia 101:6
  121. Karia 101:7
  122. Karia 101:8
  123. Karia 101:9
  124. Karia 101:10
  125. Karia 101:11
  126. Tekâsür 102:1
  127. Tekâsür 102:2
  128. Tekâsür 102:3
  129. Tekâsür 102:4
  130. Tekâsür 102:5
  131. Tekâsür 102:6
  132. Tekâsür 102:7
  133. Tekâsür 102:8
  134. Asr 103:1
  135. Asr 103:2
  136. Asr 103:3
  137. Hümezeh 104:1
  138. Hümezeh 104:2
  139. Hümezeh 104:3
  140. Hümezeh 104:4
  141. Hümezeh 104:5
  142. Hümezeh 104:6
  143. Hümezeh 104:7
  144. Hümezeh 104:8
  145. Hümezeh 104:9
  146. Fil 105:1
  147. Fil 105:2
  148. Fil 105:3
  149. Fil 105:4
  150. Fil 105:5
  151. Kureyş 106:1
  152. Kureyş 106:2
  153. Kureyş 106:3
  154. Kureyş 106:4
  155. Mâûn 107:1
  156. Mâûn 107:2
  157. Mâûn 107:3
  158. Mâûn 107:4
  159. Mâûn 107:5
  160. Mâûn 107:6
  161. Mâûn 107:7
  162. Kevser 108:1
  163. Kevser 108:2
  164. Kevser 108:3
  165. Kâfirun 109:1
  166. Kâfirun 109:2
  167. Kâfirun 109:3
  168. Kâfirun 109:4
  169. Kâfirun 109:5
  170. Kâfirun 109:6
  171. Nasr 110:1
  172. Nasr 110:2
  173. Nasr 110:3
  174. Tebbet 111:1
  175. Tebbet 111:2
  176. Tebbet 111:3
  177. Tebbet 111:4
  178. Tebbet 111:5
  179. İhlas 112:1
  180. İhlas 112:2
  181. İhlas 112:3
  182. İhlas 112:4
  183. Felak 113:1
  184. Felak 113:2
  185. Felak 113:3
  186. Felak 113:4
  187. Felak 113:5
  188. Nas 114:1
  189. Nas 114:2
  190. Nas 114:3
  191. Nas 114:4
  192. Nas 114:5
  193. Nas 114:6

Şems 91:1

Клянуся сонцам і ягоным святлом!

Şems 91:2

Клянуся месяцам, калі плыве ён за ім!

Şems 91:3

Клянуся днём, калі яно асвятляе яго!

Şems 91:4

Клянуся ноччу, калі пакрывае яна яго!

Şems 91:5

Клянуся небам і Тым, Хто збудаваў яго!

Şems 91:6

Клянуся зямлёю і Тым, Хто распасцёр яе!

Şems 91:7

Клянуся душою і Тым, Хто вымераў яе,

Şems 91:8

і адкрыў ёй грэшнасць і збожнасць ейныя!

Şems 91:9

Сапраўды, атрымаў поспех той, хто ачысціў яе!

Şems 91:10

Сапраўды, панёс страты той, хто пашкодзіў яе!

Şems 91:11

Адмовіліся самудыты ад пасланца праз сваю знявагу,

Şems 91:12

калі падняўся самы няшчасны сярод іх.

Şems 91:13

сказаў ім пасланец Аллага: «Пільнуйце вярблюдзіцу Аллага і ей¬нае пітво!»

Şems 91:14

Але не паслухаліся яны яго і падрэзалі жылы ейныя. Таму знішчыў Бог iх за іхныя грахі, параўнаўшы пакараннем усіх.

Şems 91:15

І не палохаўся Ён наступстваў гэтага.

Leyl 92:1

Клянуся ноччу, калі яна пакрывае!

Leyl 92:2

Клянуся днём, калі ён ззяе!

Leyl 92:3

Клянуся Тым, Хто стварыў мужчыну і жанчыну!

Leyl 92:4

Сапраўды, вашыя жаданні розныя.

Leyl 92:5

Таму, хто ахвяраваў і быў збожным,

Leyl 92:6

і прызнаваў найлепшае

Leyl 92:7

тым вылегчаем Мы шлях да простага.

Leyl 92:8

А таму, хто быў хцівым і думаў, што ні ў чым не мае патрэбы,

Leyl 92:9

а найлепшае лічыў хлуснёю –

Leyl 92:10

тым вылегчаем Мы шлях да найцяжэйшага.

Leyl 92:11

Не дапаможа яму багацце ягонае, калі будзе зрынуты ён.

Leyl 92:12

Сапраўды, Нам належыць указваць просты шлях,

Leyl 92:13

і Нам належыць апошняе і першае.

Leyl 92:14

Я засцярог вас ад палаючага агню,

Leyl 92:15

увойдзе ў яго той няшчасны,

Leyl 92:16

які лічыць праўду хлуснёю і адхінаецца.

Leyl 92:17

Выдаленым ад полымя будзе збожны,

Leyl 92:18

які дае свой стан для ачысткі,

Leyl 92:19

не жадаючы за гэта нічога ні ад каго,

Leyl 92:20

а толькі імкнучыся да задавальнення свайго Ўсявышняга.

Leyl 92:21

Ён будзе задаволены!

Duhâ 93:1

Клянуся раніцаю!

Duhâ 93:2

Rлянуся ноччу, калі згушчаецца яна,

Duhâ 93:3

што не пакінуў цябе Госпад твой, не зненавідзеў цябе!

Duhâ 93:4

І, сапраўды, будучыня для цябе лепш за мінулае.

Duhâ 93:5

І, сапраўды, хутка надзеліць цябе Госпад твой, і будзеш задаволе¬ны ты.

Duhâ 93:6

Няўжо Ён не знайшоў цябе сірацінам, і хіба не прытуліў?

Duhâ 93:7

І хіба не знайшоў Ён цябе аблудным, і няўжо не павёў простым шляхам?

Duhâ 93:8

І хіба не знайшоў цябе незаможным, і няўжо не ўзбагаціў?

Duhâ 93:9

Таму не ўшчамляй сірацiну,

Duhâ 93:10

і не гані жабруючага.

Duhâ 93:11

І пра даброты Госпада свайго паведамляй.

İnşirah 94:1

Цi не раскрылі Мы табе сэрца тваё,

İnşirah 94:2

і не знялі Мы з цябе бярэмя тваё,

İnşirah 94:3

якое абцяжарвала спіну тваю?

İnşirah 94:4

Хiба не ўзвялічылі Мы згадку пра цябе?

İnşirah 94:5

Бо, сапраўды, пасля цяжкасцяў надыходзіць палёгка!

İnşirah 94:6

Сапраўды, пасля цяжкасцяў надыходзіць палёгка!

İnşirah 94:7

Таму калі вызвалішся – дзейнічай

İnşirah 94:8

i да Госпада свайго звярніся!

Tin 95:1

Клянуся смакоўніцаю і аліваю!

Tin 95:2

Клянуся гарою Сінай!

Tin 95:3

Клянуся гэтым горадам надзейным!

Tin 95:4

Мы стварылі чалавека ў лепшым абліччы.

Tin 95:5

Потым Мы скінем яго ў самае нізкае з ніжэйшага,

Tin 95:6

апроч тых, якія паверылі і рабілі добрыя справы; чакае на іх не-вычэрпнае ўзнагароджанне.

Tin 95:7

Хто ж пасля гэтага прымушае цябе адкідваць Суд?

Tin 95:8

Хiба Аллаг – не Наймудрэйшы Суддзя?!

Alak 96:1

Чытай! Імем Госпада твайго, які стварыў,

Alak 96:2

стварыў чалавека са згустка крыві.

Alak 96:3

Чытай! І Госпад твой – Шчодры,

Alak 96:4

Які навучыў з дапамогаю пяра.

Alak 96:5

Навучыў чалавека таму, чаго ён не ведаў.

Alak 96:6

Але не! Парушае чалавек мяжы,

Alak 96:7

калі здаецца яму, што ён ні ў чым не мае патрэбы.

Alak 96:8

Сапраўды, да Госпада твайго вяртанне.

Alak 96:9

бачыў ты таго, які замінае

Alak 96:10

рабу Нашаму маліцца?

Alak 96:11

Як ты лічыш – а раптам ён быў на праўдзівым шляху

Alak 96:12

і заклікаў да збожнасцi?

Alak 96:13

Як ты лічыш, а раптам ён палічыў хлуснёю праўду і адхiнуўся,

Alak 96:14

дык хіба не ведаў, што Аллаг бачыць яго?

Alak 96:15

Але не! Калі ён не спыніцца, Мы схопім яго за чупрыну;

Alak 96:16

чупрына хлуслівая, грэшная.

Alak 96:17

Няхай кліча сваіх абаронцаў!

Alak 96:18

Мы ж паклічам варту пекла!

Alak 96:19

Але не! Не падпарадкоўвайся яму, а пакланіся нізка Госпаду і набліжайся да Яго.

Kadr 97:1

Сапраўды, паслалі Мы яго ў Ноч Вялікасці!

Kadr 97:2

А адкуль табе ведаць, што такое Ноч Вялікасці?

Kadr 97:3

Ноч Вялікасці лепш за тысячу месяцаў!

Kadr 97:4

Сходзяць падчас яе анёлы і дух з дазволу іхнага Госпада, каб вы¬канаць усе загады.

Kadr 97:5

Яна з’яўляецца мірнай да наступу золаку.

Beyyine 98:1

Не адмовіліся ад няверы тыя з людзей Пісання і паганаў, якiя не паверылi, пакуль не прыйшоў да іх выразны доказ –

Beyyine 98:2

Пасланец ад Аллага, які чытае святыя скруткі.

Beyyine 98:3

У іх утрымліваюцца праўдзівыя пісанні.

Beyyine 98:4

Тыя ж, каму было дадзена Пісанне, разышліся адно з адным, пас¬ля таго, як прыйшоў да іх выразны доказ.

Beyyine 98:5

А ім не было ніякага загаду, апроч пакланення Аллагу, шчырага служэння Яму, малітвы і сплаты закяту – вось праўдзівая вера.

Beyyine 98:6

Сапраўды, тыя з людзей Пісання і паганаў, якiя не паверылi, апы¬нуцца ў пякельным полымі, дзе будуць павек! Яны – горшыя з усяго створанага.

Beyyine 98:7

Сапраўды, тыя, якія паверылі і рабілі добрыя справы, яны – лепшыя з усяго створанага.

Beyyine 98:8

Узнагароджанне ім у іхнага Госпада – сады вечнасці, у якіх цурча¬ць рэкі. Яны будуць там павек. Аллаг будзе задаволены імі, а яны бу¬дуць задаволеныя Ім. Гэта – для тых, якія палохаюцца свайго Госпада.

Zilzal 99:1

Калі скаланецца зямля, уздрыгваючы,

Zilzal 99:2

і выпхне з сябе тое, што ў ёй ёсць,

Zilzal 99:3

дык спытае чалавек: «Што здарылася з ёй?»

Zilzal 99:4

У той дзень зямля распавядзе ўсё, што вядома ёй,

Zilzal 99:5

бо Госпад твой адкрыў ёй тое.

Zilzal 99:6

У той дзень людзі выйдуць з магілаў натоўпамі, каб убачыць свае ўчынкі.

Zilzal 99:7

Хто зрабіў дабро на вагу парушынкі – пабачыць яго.

Zilzal 99:8

Хто зрабіў ліха на вагу парушынкі – пабачыць яго.

Adiyat 100:1

Клянуся тымі, што скачуць задыханыя,

Adiyat 100:2

і выбіваюць іскры,

Adiyat 100:3

і нападаюць досвіткам,

Adiyat 100:4

і ўзнімаюць воблака пылу,

Adiyat 100:5

і ўрываюцца ў натоўп!

Adiyat 100:6

Сапраўды, няўдзячны чалавек перад Госпадам сваім!

Adiyat 100:7

І, сапраўды, ён сам таго сведка!

Adiyat 100:8

І, сапраўды, ён занадта моцна любіць даброты!

Adiyat 100:9

Хіба не ведае ён, што калі адродзяць тых, хто ў магілах,

Adiyat 100:10

і калі стане вядомым тое, што ў сэрцах,

Adiyat 100:11

сапраўды, у той дзень Госпад твой будзе ведаць усё пра іх?

Karia 101:1

Жахлівы!

Karia 101:2

Што ж такое «Жахлівы»?

Karia 101:3

І як ведаць табе, што ёсць «Жахлівы»?

Karia 101:4

Гэта – дзень, калі людзі рассеюцца, як мятлушкі.

Karia 101:5

А горы будуць падобныя да расчасанае воўны.

Karia 101:6

Тагды той, чыя шаля на Вагах будзе цяжкаю –

Karia 101:7

атрымае ён жыццё, поўнае задавальнення.

Karia 101:8

А той, чыя шаля на вагах будзе латваю –

Karia 101:9

прытулкам ягоным будзе прорва.

Karia 101:10

А адкуль ведаць табе, што гэта такое?

Karia 101:11

Гэта – агонь падпалены!

Tekâsür 102:1

Вабіць вас смага прымнажэння.

Tekâsür 102:2

Пакуль не пойдзеце вы ў магілу.

Tekâsür 102:3

ды не! Хутка даведаецеся вы.

Tekâsür 102:4

І яшчэ раз не! Хутка даведаецеся вы.

Tekâsür 102:5

Але не! Калі б вы ведалі веданнем сапраўдным,

Tekâsür 102:6

што сапраўды ўбачыце пекла!

Tekâsür 102:7

І яшчэ раз – убачыце яго сапраўдным поглядам.

Tekâsür 102:8

У той дзень вас спытаюць пра зямныя асалоды.

Asr 103:1

Клянуся часам!

Asr 103:2

Сапраўды, чалавек нясе страты!

Asr 103:3

Апроч тых, якія паверылі, рабілі добрыя справы, наказалi адно аднаму праўду, наказалi адно аднаму трыванне.

Hümezeh 104:1

Гора кожнаму насмешніку, паклёпніку,

Hümezeh 104:2

які назбіраў багацце і падлічыў яго!

Hümezeh 104:3

Ці думае ён, што багацце зробіць яго неўмірушчым.

Hümezeh 104:4

Але не! Праўдзіва, будзе ён кінуты ў агонь якi крышыць.

Hümezeh 104:5

А адкуль табе ведаць, што такое агонь якi крышыць?

Hümezeh 104:6

Гэта – агонь Аллага разгарачаны,

Hümezeh 104:7

які ўзнімаецца над сэрцамі!

Hümezeh 104:8

Сапраўды, ён злучыцца над імі

Hümezeh 104:9

на ланцугах працягнутых.

Fil 105:1

Цi бачыў ты, як зрабіў Госпад твой з уладальнікамі слана?

Fil 105:2

Хiба Ён не зрабіў іхныя мудрагельствы няўдалымі

Fil 105:3

i наслаў на іх птушак зграямі?

Fil 105:4

Кідалі яны ў іх камяні з абпаленае гліны.

Fil 105:5

І зрабіў Ён іх падобнымі да нiвы сточанае.

Kureyş 106:1

дзеля яднання курайшытаў –

Kureyş 106:2

яднання падчас падарожжаў, улетку і ўзімку.

Kureyş 106:3

Няхай яны пакланяюцца Госпаду гэтага дома,

Kureyş 106:4

бо Ён пажывіў іх у галодны час і пазбавіў сполаху.

Mâûn 107:1

Цi бачыў ты таго, хто адмаўляе Суд?

Mâûn 107:2

дык гэта ж той, хто праганяе сірацiну,

Mâûn 107:3

і не заклікае пажывіць бедака.

Mâûn 107:4

Бяда ж тым, якія моляцца,

Mâûn 107:5

але ставяцца да малітваў сваіх нядбайна,

Mâûn 107:6

якія робяць усё толькі напаказ

Mâûn 107:7

і адмаўляюцца даваць міласціну.

Kevser 108:1

Сапраўды, Мы далi табе дастатак.

Kevser 108:2

Таму маліся Госпаду свайму і ахвяруй!

Kevser 108:3

Сапраўды, той, хто ненавідзіць цябе – сам куртаты.

Kâfirun 109:1

Скажы: «о вы, што не вераць!

Kâfirun 109:2

Я не пакланяюся таму, чаму пакланяецеся вы,

Kâfirun 109:3

а вы не пакланяецеся таму, чаму я пакланяюся.

Kâfirun 109:4

Я не пакланяюся так, як пакланяецеся вы,

Kâfirun 109:5

а вы не будзеце пакланяцца так, як буду пакланяцца я,

Kâfirun 109:6

вам – вашая вера, а мне – мая».

Nasr 110:1

Калі прыйдзе дапамога Аллага і перамога,

Nasr 110:2

і ты ўбачыш, што людзі прымаюць веру Аллага натоўпамі,

Nasr 110:3

тагды ўслаў славаю свайго Госпада і прасі ў Яго прабачэння; са¬праўды, Ён – Прымаючы каянні!

Tebbet 111:1

Няхай згінуць рукі Абу Лягаба і ён сам!

Tebbet 111:2

Ні багацце ягонае, ні ягонае становішча не дапамогуць яму.

Tebbet 111:3

Увойдзе ён у агонь падпалены,

Tebbet 111:4

а жонка ягоная насіцьме дровы.

Tebbet 111:5

А на ейнай шыі – вяроўка з пальмавых валокнаў.

İhlas 112:1

Скажы: «Ён – Аллаг – Адзіны!

İhlas 112:2

Аллаг – Той, да Каго імкнуцца!

İhlas 112:3

Не нарадзіў і не быў народжаны,

İhlas 112:4

і ніхто не падобен да Яго!»

Felak 113:1

Скажы: «Шукаю абароны ў Госпада світанку,

Felak 113:2

ад ліха Ягоных твораў,

Felak 113:3

і ад ліха змроку, калі ён надыходзіць,

Felak 113:4

і ад ліха чараўніц, што дзьмуць на вузлы,

Felak 113:5

і ад ліха зайздросніка, калі ён зайздросціць!»

Nas 114:1

Скажы: «Шукаю абароны ў Госпада людзей,

Nas 114:2

Уладара людзей,

Nas 114:3

Бога людзей,

Nas 114:4

ад ліха спакусніка знікаючага,

Nas 114:5

які зводзіць сэрцы людзей,

Nas 114:6

ад ліха джынаў і людзей».